Вучэбная праграма ПДР — 2022 для Windows. Выпуск 19
- Разработчик:
- ООО «Новый поворот»
- Сайт разработчика:
- https://pdd.by/
- Программы этого разработчика входят в топ 100 на Allsoft
«Вучэбная праграма ПДР» прызначана для вывучэння Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўкі будучых кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорый «B» і «C» да тэарэтычнага экзамену ДАІ. Праграма будзе таксама карысная кіроўцам са стажам, якія з яе дапамогай могуць праверыць і асвяжыць свае веды ПДР.
Асаблівасці праграмы:
- У білетах выкарыстаны фатаграфіі рэальных дарожных сітуацый і 3D-ілюстрацыі.
- Інтэрфейс, білеты, ПДР і тлумачэнні да задач на беларускай мове.
- У праграме прадугледжаны чатыры трэніровачных рэжыму рашэння білетаў: па раздзелах ПДР (задачы размеркаваны па раздзелах ПДР), па тэматычных, комплексных і выпадковых білетах. У рэжымах трэніроўкі правільны адказ «падказваюць» пры другім няправільным адказе.
- Рэжым кантролю ажыццяўляецца ў чатырох відах: па тэматычным, комплексным, выпадковым білеце і выпадковым білеце «x10».
- У рэжыме «Кантроль па выпадковым білеце x10» пасля адказу на кожнае пытанне адлюструецца надпіс «АДКАЗ ПРЫНЯТЫ». Гэта значыць білет вырашаецца «усляпую», а вынікі адказаў будуць выдадзены толькі па завяршэнні тэставання (аналаг выпускнога экзамену аўташколы).
- Маецца магчымасць згенераваць выпадковы тэматычны білет (аналаг заліку).
- Ва ўсіх рэжымах кантролю выкарыстоўваецца функцыя «плаваючага адказу»: нумар правільнага адказу для адной і той жа задачы будзе кожны раз розным.
- У рэжымах кантролю час абмежаваны 15-ю хвілінамі і дапускаецца адзін няправільны адказ.
- Па завяршэнні рашэння білета ў рэжыме кантролю адлюстроўваецца спіс дапушчаных памылак.
- У праграме ёсць інтэграваныя Правілы дарожнага руху і падрабязныя тлумачэнні, якія тычацца пастаўленага пытання. У час вырашэння білета ў рэжыме трэніроўкі яны выводзяцца на экран пры націску на клавішы F1/Z і F2/X адпаведна. У рэжымах кантролю гэта можна зрабіць пасля завяршэння рашэння білета пры праглядзе дапушчаных памылак.
- Задачы адпавядаюць дзеючым рэдакцыям ПДР, КаАП і КК Рэспублікі Беларусь і ўзгоднены з Упраўленнем ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь.
УВАГА!
- Перад набыццём і актывацыяй поўнай версіі праграмы запампуйце, усталюйце і запусціце дэманстрацыйную (пробную) версію. Праверце працу дэманстрацыйнай версіі праграмы на Вашым камп’ютары.
- Калі ласка, пераканайцеся, што Ваш камп’ютар задавальняе мінімальным сістэмным патрабаванням.
- Дазваляецца ўсталёўваць і выкарыстоўваць праграму на камп’ютарах ў колькасці, адпаведнай набытаму серыйнаму нумару (на адзін ці два камп’ютары).
- Пасля актывацыі серыйнага нумара не змяняйце апаратную канфігурацыю Вашага камп’ютара (сістэмную плату і (або) цэнтральны працэсар), каб пазбегнуць праблем з запускам і паўторнай актывацыяй праграмы. У выпадку змены апаратнай канфігурацыі камп’ютара праграма не запусціцца і паўторная актывацыя будзе немагчымая.
- Пасля актывацыі серыйнага нумара перанос ліцэнзіі на іншыя камп’ютары не выконваецца.
- Праграма не працуе пад эмулятарам камп’ютара (віртуальнай машынай), на мабільных прыладах або планшэтах.
- Праграма прызначана выключна для індывідуальнай падрыхтоўкі. Забараняецца яе выкарыстанне ў аўтанавучальных арганізацыях.
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні для запуску праграмы:
- працэсар Intel або AMD x86 /x64 з частатой ад 2 ГГц;
- відэаадптар з падтрымкай каляровай палітры 16 біт або вышэй;
- памер экрана ў пікселях 800x600 або вышэй;
- клавіятура, мыш;
- аперацыйная сістэма Microsoft Windows XP SP3/Vista/7/8/8.1/10/11 з апошнім пакетам абнаўленняў;
- уліковы запіс з правамі адміністратара;
- падключэнне да сеткі Інтэрнэт для актывацыі праграмы.
Падрабязную інфармацыю аб працы з праграмай Вы можаце прачытаць у тэкставым файле «Апісанне праграмы», які знойдзеце ў меню «Пуск» / «Усе праграмы» / «Вучэбная праграма ПДР — 2022».
Поспехаў у вучобе і ўдачы на дарозе!
Бесплатная ознакомительная версия
Другие программы этого разработчика
-
от 16,80 руб. Выбрать лицензию
«Учебная программа ПДД» предназначена для изучения Правил дорожного движения Республики Беларусь и подготовки будущих водителей транспортных средств категорий «B» и «C» к теоретическому экзамену ГАИ. Программа будет также полезна водителям со стажем, которые с ее помощью могут проверить и освежить свои знания ПДД. Особенности программы: В билетах использованы фото...
-
26,40 руб. Выбрать лицензию
После активации серийного номера не изменяйте аппаратную конфигурацию Вашего компьютера (системную плату и (или) центральный процессор) во избежание проблем с запуском и повторной активацией программы. В случае изменения аппаратной конфигурации компьютера программа не запустится и повторная активация будет невозможна. «Учебная программа ПДД» предназначена для изучения Прави...
-
от 8,40 руб. Выбрать лицензию
Программа для контроля знаний школьников по Правилам дорожного движения.
-
от 13,20 руб. Выбрать лицензию
Учебная программа предназначена для изучения Правил дорожного движения Республики Беларусь и подготовки будущих водителей транспортных средств к экзамену ГАИ.