Программы для дома и бизнеса

? Появились
вопросы?
Позвонить с сайта
? Хотите
скидку?
Получить скидку
Онлайн-консультант Здравствуйте! У Вас есть вопросы? Онлайн-консультант
Юридическим
лицам
Оставить заявку

Вучэбная праграма ПДР — 2021 для Windows. Выпуск 19

Рейтинг:
5 11
5
1
Разработчик:
ООО «Новый поворот»
Сайт разработчика:
https://pdd.by/
  • Программы этого разработчика входят в топ 100 на Allsoft

«Вучэбная праграма ПДР» прызначана для вывучэння Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўкі будучых кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорый «B» і «C» да тэарэтычнага экзамену ДАІ. Праграма будзе таксама карысная кіроўцам са стажам, якія з яе дапамогай могуць праверыць і асвяжыць свае веды ПДР.

Асаблівасці праграмы:

  • У білетах выкарыстаны фатаграфіі рэальных дарожных сітуацый і 3D-ілюстрацыі.
  • Інтэрфейс, білеты, ПДР і тлумачэнні да задач на беларускай мове.
  • У праграме прадугледжаны чатыры трэніровачных рэжыму рашэння білетаў: па раздзелах ПДР (задачы размеркаваны па раздзелах ПДР), па тэматычным, комплексным і выпадковым білетах. У рэжымах трэніроўкі правільны адказ «падказваюць» пры другім няправільным адказе.
  • Рэжым кантролю ажыццяўляецца ў чатырох відах: па тэматычным, комплексным, выпадковым білеце і выпадковых білеце «x10».
  • У рэжыме «Кантроль па выпадковым білеце x10» пасля адказу на кожнае пытанне адлюструецца надпіс «АДКАЗ ПРЫНЯТЫ». Гэта значыць білет вырашаецца «усляпую», а вынікі адказаў будуць выдадзены толькі па завяршэнні тэставання (аналаг выпускнога экзамену аўташколы).
  • Маецца магчымасць згенераваць выпадковы тэматычны білет (аналаг заліку).
  • Ва ўсіх рэжымах кантролю выкарыстоўваецца функцыя «плаваючага адказу»: нумар правільнага адказу для адной і той жа задачы будзе кожны раз розным.
  • У рэжымах кантролю час абмежаваны 15-ю хвілінамі і дапускаецца адзін няправільны адказ.
  • Па завяршэнні рашэння білета ў рэжыме кантролю адлюстроўваецца спіс дапушчаных памылак.
  • У праграме ёсць інтэграваныя Правілы дарожнага руху і падрабязныя тлумачэнні, якія тычацца пастаўленага пытання. У час вырашэння білета ў рэжыме трэніроўкі яны выводзяцца на экран пры націску на клавішы F1/Z і F2/X адпаведна. У рэжымах кантролю гэта можна зрабіць пасля завяршэння рашэння білета пры праглядзе дапушчаных памылак.
  • Задачы адпавядаюць дзеючым рэдакцыям ПДР, КаАП і КК Рэспублікі Беларусь і ўзгоднены з Упраўленнем ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь.

УВАГА!

  • Перад набыццём і актывацыяй поўнай версіі праграмы запампуйце, усталюйце і запусціце дэманстрацыйную (пробную) версію. Праверце працу дэманстрацыйнай версіі праграмы на Вашым камп’ютары.
  • Калі ласка, пераканайцеся, што Ваш камп’ютар задавальняе мінімальным сістэмным патрабаванням.
  • Дазваляецца ўсталёўваць і выкарыстоўваць праграму на камп’ютарах ў колькасці, адпаведнай набытаму серыйнаму нумару (на адзін ці два камп’ютары).
  • Пасля актывацыі серыйнага нумара не змяняйце апаратную канфігурацыю Вашага камп’ютара (сістэмную плату і (або) цэнтральны працэсар), каб пазбегнуць праблем з яе запускам і паўторнай актывацыяй. У выпадку змены апаратнай канфігурацыі камп’ютара праграма не запусціцца і паўторная актывацыя будзе немагчымая.
  • Пасля актывацыі серыйнага нумара перанос ліцэнзіі на іншыя камп’ютары не выконваецца.
  • Праграма не працуе пад эмулятарам камп’ютара (віртуальнай машынай), на мабільных прыладах або планшэтах.
  • Праграма прызначана выключна для індывідуальнай падрыхтоўкі. Забараняецца яе выкарыстанне ў аўтанавучальных арганізацыях.

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні для запуску праграмы:

  • працэсар Intel або AMD x86 /x64 з частатой ад 2 ГГц;
  • відэаадптар з падтрымкай каляровай палітры 16 біт або вышэй;
  • памер экрана ў пікселях 800x600 або вышэй;
  • клавіятура, мыш;
  • аперацыйная сістэма Microsoft Windows XP SP3/Vista/7/8/8.1/10 з апошнім пакетам абнаўленняў;
  • уліковы запіс з правамі адміністратара;
  • падключэнне да сеткі Інтэрнэт для актывацыі праграмы.

Падрабязную інфармацыю аб працы з праграмай Вы можаце прачытаць у тэкставым файле «Апісанне праграмы», які знойдзеце ў меню «Пуск» / «Усе праграмы» / «Вучэбная праграма ПДР — 2021».

Поспехаў у вучобе і ўдачы на дарозе!

Узнать больше Скрыть подробности
Оставить отзыв
Ваш отзыв отправлен на модерацию и будет опубликован после проверки
К сожалению, добавление отзывов доступно только после авторизации на сайте
Всего 0 отзывов

Бесплатная ознакомительная версия

Скачать Демо-версия Учебной программы ПДД, объём: 232,7 МБ

Варианты покупки

Windows 10,Windows 8.1,Windows 8,Windows 7,Windows Vista,Windows XP

Другие программы этого разработчика

Стоимость
Разработчик
Русский интерфейс
Доставка
Каталог
Разработчики

Спасибо. Вы успешно подписаны. Спасибо. Вы успешно подписаны. Пожалуйста, введите e-mail Неверный e-mail Вы уже подписаны на данную рассылку
Вы используете устаревшую версию браузера .
Наш сайт построен на передовых и современных технологиях, поэтому при использовании устаревших версий браузера некоторые элементы могут отображаться некорректно.
Мы рекомендуем вам обновить браузер до последней версии.