Вучэбная праграма ПДР — 2020 для Windows. Выпуск 18
Вучэбная праграма ПДР — 2020 для Windows. Выпуск 18 (версія 18.0.6)
Вучэбная праграма прызначана для вывучэння Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўкі будучых кіроўцаў механічных транспартных сродкаў кат.«B» і «C» да тэарэтычнага экзамену ДАІ. Праграма на беларускай мове.
Увага! Перад тым, як набыць, калі ласка, уважліва азнаёмцеся з мінімальнымі сістэмнымі патрабаваннямі, апісаннем, функцыянальнымі магчымасцямі праграмы і ўмовамі яе выкарыстання.
ОС: Windows 10,Windows 8.1,Windows 8,Windows 7,Windows Vista,Windows XP
Русский интерфейс: Нет
Скачать пробную версию«Вучэбная праграма ПДР» прызначана для вывучэння Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўкі будучых кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорый «B» і «C» да тэарэтычнага экзамену ДАІ. Праграма будзе таксама карысная кіроўцам са стажам, якія з яе дапамогай могуць праверыць і асвяжыць свае веды ПДР.
Асаблівасці праграмы:
- У білетах выкарыстаны фатаграфіі рэальных дарожных сітуацый і 3D ілюстрацыі.
- Інтэрфейс, білеты, ПДР і тлумачэнні да задач на беларускай мове.
- У праграме прадугледжаны чатыры трэніровачных рэжыму рашэння білетаў: па раздзелах ПДР (задачы размеркаваны па раздзелах ПДР), па тэматычным, комплексным і выпадковым білетах. У рэжымах трэніроўкі правільны адказ «падказваюць» пры другім няправільным адказе.
- Рэжым кантролю ажыццяўляецца ў чатырох відах: па тэматычным, комплексным, выпадковым білеце і выпадковых білеце «x10».
- У рэжыме «Кантроль па выпадковым білеце x10» пасля адказу на кожнае пытанне адлюструецца надпіс «АДКАЗ ПРЫНЯТЫ». Гэта значыць білет вырашаецца «усляпую», а вынікі адказаў будуць выдадзены толькі па завяршэнні тэставання (аналаг выпускнога экзамену аўташколы).
- Маецца магчымасць згенераваць выпадковы тэматычны білет (аналаг заліку).
- Ва ўсіх рэжымах кантролю выкарыстоўваецца функцыя «плаваючага адказу»: нумар правільнага адказу для адной і той жа задачы будзе кожны раз розным.
- У рэжымах кантролю час абмежаваны 15-ю хвілінамі і дапускаецца адзін няправільны адказ.
- Па завяршэнні рашэння білета ў рэжыме кантролю адлюстроўваецца спіс дапушчаных памылак.
- У праграме ёсць інтэграваныя Правілы дарожнага руху і падрабязныя тлумачэнні, якія тычацца пастаўленага пытання. У час вырашэння білета ў рэжыме трэніроўкі яны выводзяцца на экран пры націску на клавішы F1/Z і F2/X адпаведна. У рэжымах кантролю гэта можна зрабіць пасля завяршэння рашэння білета пры праглядзе дапушчаных памылак.
- Задачы адпавядаюць дзеючым рэдакцыям ПДР, КаАП і КК Рэспублікі Беларусь і ўзгоднены з Упраўленнем ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь.
УВАГА!
- Перад набыццём і актывацыяй поўнай версіі праграмы запампуйце, усталюйце і запусціце дэманстрацыйную (пробную) версію. Праверце працу дэманстрацыйнай версіі праграмы на Вашым камп’ютары.
- Калі ласка, пераканайцеся, што Ваш камп’ютар задавальняе мінімальным сістэмным патрабаванням.
- Дазваляецца ўсталёўваць і выкарыстоўваць праграму на камп’ютарах ў колькасці, адпаведнай набытаму серыйнаму нумару (на адзін ці два камп’ютары).
- Пасля актывацыі серыйнага нумара не змяняйце апаратную канфігурацыю Вашага камп’ютара (сістэмную плату або цэнтральны працэсар), каб пазбегнуць праблем з яе запускам і паўторнай актывацыяй. У выпадку змены апаратнай канфігурацыі камп’ютара праграма не запусціцца і паўторная актывацыя будзе немагчымая.
- Пасля актывацыі серыйнага нумара перанос ліцэнзіі на іншыя камп’ютары не выконваецца.
- Праграма не працуе пад эмулятарам камп’ютара (віртуальнай машынай), на мабільных прыладах або планшэтах.
- Праграма прызначана выключна для індывідуальнай падрыхтоўкі. Забараняецца яе выкарыстанне ў аўтанавучальных арганізацыях.
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні для запуску праграмы:
- працэсар Intel або AMD x86 /x64 з частатой ад 2 ГГц;
- відэаадптар з падтрымкай каляровай палітры 16 біт або вышэй;
- памер экрана ў пікселях 800x600 або вышэй;
- клавіятура, мыш;
- аперацыйная сістэма Microsoft Windows XP SP3/Vista/7/8/8.1/10 з апошнім пакетам абнаўленняў;
- уліковы запіс з правамі адміністратара;
- падключэнне да сеткі Інтэрнэт для актывацыі праграмы.
Падрабязную інфармацыю аб працы з праграмай Вы можаце прачытаць у тэкставым файле «Апісанне праграмы», які знойдзеце ў меню «Пуск» / «Усе праграмы» / «Вучэбная праграма ПДР — 2020».
Поспехаў у вучобе і ўдачы на дарозе!
и новостях первыми